Перайсьці да зьместу

Янаўская ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Янаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Гарадзенскай вобласьці, разьмешчаная на рацэ Лоша. Вызначаная магутнасьць 160 кВт.

Адноўленая ў 1997 годзе, усталяваныя дзьве экспэрымэнтальныя капсульныя гідраэнэргетычныя устаноўкі ГЭУ-60 (60 кВт) і ГЭУ-100 (100 кВт) вытворчасьці ТАА «Прамысловы саюз-Энэргія» (Горадня). На ГЭУ-60 для павялічэньня надзейнасьці быў павялічаны зазор паміж ротарам і статаром. ГЭУ-100 таксама была мадэрнізаваная, генэратар шляхам усталёўкі рэдуктара быў вынесены з воднага струменя.